"У адпаведнасці з падпунктам 8.1.1 ТКП 45-1.03-313-2018 выканаўчыя геадэзічныя здымкі выконваюць арганізацыі, якія ажыццяўляюць будаўніча-мантажныя работы або па іх замове іншыя арганізацыі, якія маюць адпаведныя атэстаты адпаведнасці.
Геадэзістам да ведама!
Для атрымання інфармацыі (планшэты ў лічбавым выглядзе) неабходныя наступныя дакументы:
- Заява;
- Копія дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'екта ў адпаведнасці з п. 4 Палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.02.2007 г. № 223;
- Копія дагавора на выкананне выканаўчай здымкі (акрамя выканання выканаўчых здымак аднакватэрных або блакіраваных індывідуальных жылых дамоў і інжынерных камунікацый да іх);
- Картаграма работ на ўказаны ў заяве аб'ект (акрамя выканання выканаўчых здымак аднакватэрных або блакіраваных індывідуальных жылых дамоў і інжынерных камунікацый да іх)"