Дзяржаўнае прадпрыемства "Віцебская архітэктура" прапануе паслугі па распрацоўцы (карэктоўцы, дапрацоўцы) праектаў індывідуальных жылых дамоў і нежылых капітальных пабудоў (гараж, лазня, хлеў і інш.) на прыдамавой тэрыторыі.
Склад праекта:
ГЕНЕРАЛЬНЫ ПЛАН
АРХІТЭКТУРНЫЯ РАШЭННІ
КАШТАРЫСНАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ (пры неабходнасці, напрыклад, для атрымання банкаўскага крэдыту або пазыкі)
Кожны наш праект адпавядае дзейным будаўнічым нормам і змяшчае усё неабходнае для ўзгаднення ў тэрытарыяльных органах архітэктуры.
ПРАЕКТ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ЖЫЛОГА ДОМА
У нас Вы зможаце:
- замовіць індывідуальны праект, на падставе якога Вы зможаце пабудаваць свой унікальны дом мары
- выбраць гатовы праект дома (з каталога), які будзе адаптаваны/дапрацаваны з улікам Вашых пажаданняў і ўмоў канкрэтнага зямельнага ўчастка
Пры замове праекту нашы архітэктары дапамогуць Вам вызначыцца з пляцам хаты, планіроўкай, пляцам пакояў, наяўнасцю дапаможных памяшканняў, а таксама праверыць, ці адпавядае жаданая пабудова канфігурацыі вашага зямельнага ўчастку.
!!! У мэтах эканоміі Вашых часу і сродкаў мы рэкамендуем Вам замаўляць праект жылога дома і гаспадарчых пабудоў у комплексе.
ПРАЕКТ РЭКАНСТРУКЦЫІ ЖЫЛОГА ДОМУ І (АБО) ГАСПАДАРЧЫХ ПАБУДОВАК
Калі на ўчастку ўжо ёсць жылы дом, гаспадарчая пабудова ці іх частка (падмурак, сцены) Вы можаце замовіць праект рэканструкцыі.
Нашы спецыялісты зробяць іх абследаванне і абмеры, а праект рэканструкцыі будзе ўключаць у тым ліку план дэмантажу з улікам элементаў, якія захоўваюцца.
ПРАЕКТ ГАСПАДАРЧАЙ ПАБУДОВКІ (ЛАЗНЯ, ГАРАЖ, САРАЙ І ДР.) НА ПРЫДАМОВАЙ ТЭРЫТОРЫІ
Мы гатовы распрацаваць для Вас праект размяшчэння адной або некалькіх гаспадарчых пабудоў на прыдамавой тэрыторыі з выкананнем патрабаванняў дзеючага заканадаўства.
ПЛАН ЗАБУДОЎВАННЯ ТЭРЫТОРЫІ
___________________________________________________________________________________
З чаго пачаць:
- мець у наяўнасці праваўстанаўліваючыя дакументы на зямельны ўчастак і размешчаныя на ім капітальныя будынкі;
- атрымаць дазвол на будаўніцтва (для гэтага неабходна звярнуцца ў службу "адно акно" выканкама па месцы знаходжання зямельнага ўчастка)
- заключыць дамову на праектныя працы
- унесці поўную або частковую перадаплату для пачатку распрацоўкі праекта
!!! Кошт з тэрміны выканання работ агаворваюцца індывідуальна
!!! Работы ажыццяўляюцца пасля ўнясення перадаплаты
Кантактная інфармацыя:
+375 212 36-93-38
+375 212 36-53-24
+375 212 36 83 68
e-mail: vitarh2019@vitarch.by